Перайсці да зместу

GitHub

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
GitHub
Выява лагатыпа
URL github.com
Камерцыйны так
Тып сайта хостынг IT-праектаў
Рэгістрацыя бясплатная
Мова(-ы) англійская[1][2]
Уладальнік Microsoft
Аўтар Tom Preston-Werner[d], Chris Wanstrath[d] і P. J. Hyett[d]
Пачатак працы 19 кастрычніка 2007[3]
Бягучы статус дзейнічае
Рэйтынг Alexa 77[4]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

GitHub — вэб-сэрвіс для сумеснай працы над праграмным забеспячэннем. Дазваляе распрацоўшчыкам ствараць, захоўваць і распаўсюджваць зыходны код праграм. У аснове GitHub ляжыць размеркаваная сістэма кіравання версіямі Git, да функцыяналу якой Github дадае кантроль доступа, бесперапынную інтэграцыю, кіраванне задачамі і трэкер багаў.

Github з'яўляецца адным з найбольш вядомых сродкаў захавання праектаў з адкрытым зыходным кодам[5]. У студзені 2023 года кампанія паведаміла, што больш за 100 мільёнаў распрацоўшчыкаў выкарыстоўваюць сэрвіс[6] для работы над больш чым 420 мільёнамі рэпазіторыяў[7], з якіх 28 мільёнаў рэпазіторыяў з'яўляюцца публічнымі[8]. Станам на 2023 год Github з'яўляецца найвялікшым у свеце сховішчам зыходнага кода.

GitHub быў распрацаваны на Ruby on Rails і пачаў працу ў лютым 2008 года[9]. Таксама вэб-сайт выкарыстоўвае фреймворк Bootstrap. 4 чэрвеня 2018 года Microsoft купіла GitHub за 7,5 млрд даляраў[10][11][12].

Вядомыя праекты

[правіць | правіць зыходнік]

Многія буйныя IT-кампаніі размяшчаюць свае афіцыйныя рэпазіторыі на сэрвісе:

Акрамя самога сайта па хостынгу IT-праектаў GitHub мае наступныя распрацоўкі:

  • Atom — бясплатны рэдактар тэксту з адкрытым зыходным кодам
  • Electron — платформа з адкрытым зыходным кодам для выкарыстання вэб-сайтаў на аснове JavaScript у якасці настольных праграм.
  • GitHub Desktop — настольная версія сайта GitHub

Зноскі

  1. ↑ https://gist.github.com/a4b4fac18beb08335919
  2. ↑ http://github.com/blog/679-github-in-your-language
  3. ↑ https://www.slideshare.net/err/inside-github/28-2007_octoberThe_rst_commit_was
  4. ↑ https://web.archive.org/web/20210523171747/https://www.alexa.com/siteinfo/github.com
  5. ↑ The Problem With Putting All the World's Code in GitHub. Wired (29 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы June 29, 2015. Праверана June 29, 2015.
  6. ↑ Dohmke, Thomas. 100 million developers and counting (англ.). The GitHub Blog (25 студзеня 2023). Праверана 25 студзеня 2023.
  7. ↑ Github Number of Repositories (англ.). GitHub. Праверана February 26, 2024.
  8. ↑ Repository search for public repositories (англ.). GitHub. — «Showing 28,177,992 available repository results»  Архівавана з першакрыніцы November 5, 2020. Праверана June 5, 2018.
  9. ↑ Neumann, Alexander. GitHub populärer als SourceForge und Google Code. heise Developer.
  10. ↑ A bright future for GitHub | The GitHub Blog
  11. ↑ Microsoft + GitHub = Empowering Developers — The Official Microsoft Blog
  12. ↑ Microsoft to acquire GitHub for $ 7.5 billion | Stories
  13. ↑ facebook’s Profile — GitHub
  14. ↑ twitter’s Profile — GitHub
  15. ↑ palm’s Profile — GitHub
  16. ↑ yahoo’s Profile — GitHub
  17. ↑ Perl mirror on GitHub
  18. ↑ PHP source now available on GitHub · GitHub
  19. ↑ Valve’s Profile — GitHub
  20. ↑ Apple’s Profile — GitHub