Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
1 кастрычніка 2026 года
267 100 артыкулаў на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

«Requiem for my friend» або «Requiem dla mojego przyjaciela» (па-беларуску: Рэквіем па маім сябры) — альбом Збігнева Прайснера, першая буйнамаштабная праца кампазітара, створаная адмыслова для студыйнага запісу і публічнага выканання. Паводле першапачатковай задумы твор мусіў быць тэатралізаваным канцэртам на музыку Прайснера, сцэнарый да якога напіша Кшыштаф Пясевіч, а зрэжысіруе Кшыштаф Кеслёўскі. Аднак пасля заўчаснай смерці апошняга ў 1996 годзе, задуманы твор пераўтварыўся ў рэквіем, прысвечаны памяці рэжысёра.
Прэм’ера «Рэквіема» адбылася 1 кастрычніка 1998 года ў Вялікім тэатры Варшавы. 19 сакавіка 1999 года ў Лондане прайшла вялікая брытанская прэм’ера твора (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Анаксімандр меркаваў, што ўсе рэчы і сусвет узніклі шляхам вылучэння з апейрону процілегласцяў і іх барацьбы.
- У прыродзе аксід алюмінію існуе як мінерал карунд, а таксама як рубін і сапфір.
- Працяглая дэнудацыя можа ператварыць горныя краіны ў пенеплены.
- Ва ўмовах нівальнага клімату снегу выпадае больш, чым можа растаць і выпарыцца.
- Згодна беларускай міфалогіі Баю служылі два сабакі.
- У мастацкай коўцы тарсіраванне з’яўляецца адной з асноўных дэкаратыўных аперацый.
- Адзін з захаваных подпісаў савецкіх салдат на будынку Рэйхстага зроблены гісторыкам-мастацтвазнаўцам.
Актуальныя падзеі
- Здзейснена спроба захопу самалёта ў паветранай прасторы Саудаўскай Аравіі. (30 верасня)
- У Эфіопіі баевікі НФВТ і Фано пачалі сумеснае наступленне супраць урада. (23 верасня)
- Апублікавана апісанне новага віду каціных Leopardus tilcayo. (17 верасня)
Дзень у гісторыі
ААН: Міжнародны дзень пажылых людзей
Кіпр: Дзень незалежнасці (1960)
Кітай: Дзень абвяшчэння КНР (1949)
Нігерыя: Дзень незалежнасці (1960)
- 1386: Заснаваны Гайдэльбергскі ўніверсітэт, старэйшы на тэрыторыі Германіі.
- 1653: Земскі сабор у Маскве ўхваліў вайну з Рэччу Паспалітай ў падтрымку казацкага гетмана Багдана Хмяльніцкага.
- 1817: У Віленскім універсітэце заснаванае тайнае студэнцкае патрыятычнае таварыства філаматаў.
- 1831: Расійскі імператар выдаў указ пра перавод шляхты, не зацверджанай Дэпартаментам герольдыі, з дваранскага саслоўя.
- 1869: У Вене выйшлі першыя паштоўкі.
- 1936: Франсіска Франка прызначаны хунтай кіраўніком ураду Іспаніі.
- 1940: Альберт Эйнштэйн атрымлівае сертыфікат аб амерыканскім грамадзянстве.
- 1946: Завяршыўся Нюрнбергскі працэс над былымі кіраўнікамі гітлераўскай Германіі.
- 1969: Адкрыты Пекінскі метрапалітэн.
Вікістужка
- 27 верасня 2026 — Абвешчаны пераможцы ў конкурсе «Вікі любіць вёскі».
- 24 ліпеня 2026 — У Беларускай Вікіпедыі створаны 265 000-ы артыкул.